Книжный магазин

Запрашаем наведаць кніжную выставу ў Цэнтры беларускай салідарнасці! На ёй вы маеце магчымасць абраць і набыць найбольш захапляльную беларускую літаратуру!

Мы абралі для вас 10 найбольш цікавых кніг, зірніце!

Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага
Марціновіч М. В.

Выданне змяшчае падрабязныя біяграфіі вялікіх княгінь Вялікага Княства Літоўскага да Люблінскай уніі — надзвычай важныя і недаацэненныя старонкі айчыннай гісторыі. Без дэталёвага знаёмства з жыццёвымі шляхамі жонак гаспадароў нашай старадаўняй дзяржавы часта немагчыма зразумець прычыны знакавых падзей і працэсаў, што адбываліся на беларускіх землях у эпоху Сярэднявечча і Ранняга Новага часу. Знаёмства з жыццяпісамі вялікіх кягінь не толькі паказвае гістарычныя падзеі у новым святле, але і дае чытачу выдатную магчымасць зрабіць уласныя высновы наконт ролі асобы ў гісторыі. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

Габрэйскія мелодыі
Генрых Гайнэ

«Габрэйскія мелодыі» — паэтычны цыкл з апошняй кнігі Генрыха Гайнэ «Рамансэра» (1851), які ўключае тры творы. «Прынцэса Шабат» — чуллівы і  ў  той жа час іранічны аповед пра адно з галоўных свят габрэйскага народа  — Шабат. «Егуда бен Галеві» — узнёслая і жартаўлівая паэма пра найвялікшага габрэйскага паэта Сярэднявечча. «Дыспут» —  дасціпная  крытыка абмежаванасці мыслення і засяроджанасці на догмах на прыкладзе спрэчкі паміж рабінам і манахам. У кнігу таксама ўключаны верш «Донна Клара»  са  зборніка  «Кніга  песень».  Пераклады  суправаджаюцца  грунтоўнай прадмовай Г. Сінілы і каментарыямі.

Па што ідзеш, воўча?
Вежнавец Ева

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.

Про то, как там
Гена Шульман

Перед вами книга о вещах простых и сложных одновременно: воле и неволе; о людях хороших и плохих — тех, с кем пришлось встретиться Автору на его тернистом пути; о том, как выживать и жить в условиях, к жизни мало приспособленных; о том, что даже за колючей проволокой можно и нужно всегда оставаться Человеком.

СМАК БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ

Кніга «Смак беларускай кухні» ўключае тэкст на трох мовах: беларуская, руская і англійская. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 рэцэптаў напояў. У залежнасці ад таго, што звычайна елі і пілі беларусы розных станаў зімой, вясной, летам і восенню, рэцэпты кнігі размеркаваныя па сезонах. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, апісаннем інгрэдыентаў і тэхналогіяй гатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.

Кніга падрыхтавана да выдання ў раскошным фармаце 240 х 297 мм і складаецца з 144 старонак.

Ілюстраваная кулінарная кніга “Смак беларускай кухні”, створаная камандай прафесіяналаў высокага ўзроўню. Аўтар тэкстаў – Алена Мікульчык, шэф-повар, эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі, аўтар пяці кулінарных кніг, тэле- і радыёвядоўца. Адзін з самых выбітных фатографаў – Андрэй Шчукін зрабіў унікальныя па сваёй мастацкасці фатаграфіі страваў. Падрыхтаваў кнігу да друку выдавец Дзяніс Раманюк.

Ва ўсім свеце цікавасць да нацыянальных кухань расце з кожным годам, але кніга каштоўная ў першую чаргу для саміх беларусаў, каб адчуць смак сваіх нацыянальных страваў!

Альбом узнагароджаны «Залатым фаліянтам» LIX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі - 2020» у тэматычнай намінацыі «Фотапогляд».

Записаться на консультацию