FAQ
Патэлефануйце на нашу інфалінію +48662200400 або напішыце ў telegram t.me/cbshelp. Паспрабуйце коратка і па сутнасці апісаць сваё пытанне. Мы пастараемся зрабіць усе магчымае, каб дапамагчы вам!
Наша падтрымка накіравана на беларусаў, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі, а таксама ўкраінцаў, вымушаных з’ехаць праз вайну. Кампетэнцыі супрацоўнікаў ЦБС у большасці выпадкаў распаўсюджваюцца толькі на польскае заканадаўства і тэрыторыю Польшчы. На жаль, калі ваша пытанне ў першую чаргу звязана з беларускім ці ўкраінскім заканадаўствам, мы не зможам вам аказаць належнай падтрымкі, так як гэта выходзіць за рамкі нашых магчымасцяў і кампетэнцый.
- Легалізацыі знаходжання: атрыманне часовага і пастаяннага віду на жыхарства ў Польшчы (zezwolenie na pobyt czasowy i stały)
- Атрымання міжнароднай аховы ў Польшчы
- Перасячэння межаў / візавых пытаннях
- Рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану
- Рэгістрацыі шлюбу для ўладальнікаў міжнароднай аховы
- Атрымання польскіх дакументаў
- Процідзеяння дыскрымінацыі / мобінгу з боку польскіх дзяржаўных органаў і працадаўцаў
Акрамя таго, супрацоўнікі нашай інфалініі дапамогуць вам:
- У сацыяльна-бытавых пытаннях (напрыклад, адкрыццё рахунку ў банку, запіс да лекара)
- Дадуць агульную інфармацыю па пытаннях легалізацыі знаходжання і міжнароднай ахове
- Адкажуць на пытанні, звязаныя з адаптацыяй да жыцця ў Польшчы
Перыядычна ў ЦБС праводзяцца гутарковыя клубы і розныя курсы, якія дапамогуць вам у вывучэнні польскай мовы. Падпішыцеся на нашы старонкі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць наступны набор!
Запісаць дзіцё ў школу дадатковай адукацыі можна па нумары +48 694 532 858.
Не. Цэнтр беларускай салідарнасці не з’яўляецца дзяржаўнай установай, якая мае права на выдачу афіцыйных дакументаў, такіх, напрыклад як пашпарт. Аднак мы можам даць вам кансультацыю і дапамагчы запоўніць неабходныя паперы для атрымання адпаведнага дакумента, калі для яго атрымання ў вас ёсць адпаведныя падставы.
Просім вас скарыстацца Google і знайсці дадзены магазін! Наша інфалінія заўсёды рада вам дапамагчы. Аднак кансультацыі па пытаннях, якія кожны можа вырашыць, увёўшы адзін запыт у пошукавік, адымаюць час у іншых людзей, сапраўды патрабуюць ведаў нашых юрыстаў!