Дэпартаменты
Нашы дэпартаменты.
Дэпартамент юрыдычнай дапамогі
Прадстаўляем комплексную і прафесійную юрыдычную дапамогу ў выглядзе кансультацый, падрыхтоўкі працэсуальных дакументаў, прававых заключэнняў і зваротаў, прадстаўніцтва інтарэсаў рэпрэсаваных грамадзян Беларусі ў органах дзяржаўнага апарату Польшчы.
Дэпартамент аховы працоўных Беларусі
Займаемся падтрымкай рэпрэсаваных працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў, незалежных прафсаюзаў, стачкамаў дзяржпрадпрыемстваў, і іншых ініцыятыў працоўнага руху.
Адукацыйны дэпартамент
Займаемся дапамогай пошуку адукацыйнай праграмы па накірунку вашай навуковай дзейнасці. Арганізоўваем разнастайныя адукацыйныя курсы, майстар класы для дарослых і дзяцей.
Дэпартамент культуры
Арганізоўваем разнастайныя культурніцкія мерапрыемствы, накіраваныя на аб'яднанне не толькі беларусаў замежжа, а таксама на інтэграцыю з польскім грамадствам. Ладзім вулічныя акцыі, выставы, прэзентацыі, майстар класы, курсы сучаснага танцу, кінапрагляды, дыскусіі і экскурсіі. Таксама мы адчынілі залю для правядзення вашых мерапрыемстваў.
Валанцёрская сетка
Адпавядаем за будаванне сеткі ментараў, аказваем хуткую дапамогу, шукаем адмысловых валанцёраў для вырашэння аператыўных задач: пошук жылля для рэпрэсаваных, пераклады, арганізацыя транспарту, пакупкі і дастаўка прадуктаў, графіка і інш.
Мы маем.
Прэс-цэнтр
Наша дзейнасць скіравана на асвятленне работы і папулярызацыю дзейнасці Цэнтру Беларускай Салідарнасці, як сярод беларускай дыяспары ў Польшчы, так і ў беларускім і польскім грамадстве. Адной з найбольш важных задачаў прэс-цэнтру з’яўляецца распаўсюд у польскіх СМІ аб’ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі, якія тычацца нашай краіны і беларускай дыяспары.
Курсы польскай мовы
Арганізоўваем класічныя курсы польскай мовы на розных узроўнях з носьбітамі мовы. Штотыдзень ладзім моўны клуб.
Суполка “Беларускі Варшавы”
Гэта клуб, які аб'ядноўвае беларусак, якія даўно жывуць у Варшаве з тымі, хто толькі прыехаў. Дапамагаем, падтрымоўваем, натхняем. Сустракаемся анлайн і ў рэале. Разам выбіраем тэмы сустрэчаў, а адна з нас праводзіць мерапрыемства для іншых. Беларускі Варшавы — гэта сяброўскае кола зусім як дома.