Дэпартамент культуры

Арганізоўваем разнастайныя культурніцкія мерапрыемствы, накіраваныя на аб'яднанне не толькі беларусаў замежжа, а таксама на інтэграцыю з польскім грамадствам. Ладзім вулічныя акцыі, выставы, прэзентацыі, майстар класы, курсы сучаснага танцу, кінапрагляды, дыскусіі і экскурсіі. Таксама мы адчынілі залю для правядзення вашых мерапрыемстваў.
Мы робім
Міжнародныя культурныя праекты
Ажыццяўляем сумесныя арт праекты з прадстаўнікамі міжнароднай творчай супольнасці. А таксама прадстаўляем пляцоўку ЦБС для прэзентацыі ўласных праектаў творчым асобам.
Арганізацыя майстар-класаў
Праводзім майстар-класы па разнастайных накірунках: пляценне святочных вянкоў, макрамэ, матанне, маляванне, спевы, танцы. Калі вы хочаце зладзіць свой майстар-клас – пішыце нам.
Арганізацыя акцый і перформансаў у Варшаве
Арганізоўваем акцыі салідарнасці з Беларуссю, маршы, перфомансы для прыцягнення міжнароднай увагі да падзеяў у нашай краіне. Ладзім выезды ў гістарычна знакавыя месцы для захавання беларускай спадчыны.
Арганізацыя культурных мерапрыемстваў у ЦБС
Ладзім выставы, прагляды кіно, дыскусіі, паэтычныя чытанні, прэзентацыі кніг, экскурсіі, канцэрты, творчыя праекты. Калі вы хочаце зладзіць свае мерапрыемства ў ЦБС - напішыце нам.