Дэпартамент юрыдычнай дапамогі

Прадстаўляем комплексную і прафесійную юрыдычную дапамогу ў выглядзе кансультацый, падрыхтоўкі працэсуальных дакументаў, прававых заключэнняў і зваротаў, прадстаўніцтва інтарэсаў рэпрэсаваных грамадзян Беларусі ў органах дзяржаўнага апарату Польшчы.
Мы робім
Абавязацельства вяртання / дэпартацыя
Кансультацыі па пытаннях абавязковага вяртання, падрыхтоўка абскарджанняў рашэнняў, датэрміновае зняцце забароны на ўезд.
Супрацьдзеянне дыскрымінацыі / мобінгу
Кансультацыі па пытаннях абароны ад дыскрымінацыі, а таксама магчымасць прадстаўляць інтарэсы асоб, якія падвергліся дыскрымінацыі, ў польскіх судах і дзяржаўных органах.
Правы дзiцяцi
Кансультацыі ў пытаннях апекі над непаўналетнімі, атрыманне сацыяльных дапамог i выплат, дапамога ўладкавання ў дзіцяці ў садок або школу.
Заключэнне шлюбу ў Польшчы
Суправаджэнне ў працэдуры заключэння шлюбу для асоб, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы ці асоб, якія знаходзяцца ў працэдуры атрымання такой абароны.
Легалізацыя працаўладкавання
Кансультацыі па легальнаму працаўладкаванню ў Польшчы (атрыманне дазволу на працу або дэкларацыі па працаўладкаванні), дапамога ў пошуку працы і падрыхтоўцы рэзюмэ.
Легалізацыя знаходжання
Кансультацыі па легалізацыі знаходжання ў Польшчы, дапамога ў падрыхтоўцы камплектаў дакументаў для падачы на часовы і сталы від на жыхарства. Дапамога ў атрыманні нумара PESEL, NIP і прапіскі ў Польшчы. Дапамога ў падрыхтоўцы ўнясення змянаў у дакументы і абскарджанні рашэнняў.
Міжнародная ахова
Кансультацыі па атрыманні міжнароднай аховы (статусу бежанца і дадатковай аховы), дапамога ў падрыхтоўцы да статуснага сумоўя, падрыхтоўка працэсуальных дакументаў па справе, абскарджаньне адмовы ў прадастаўленні абароны, а таксама суправаджэнне ў першых кроках пасля атрымання станоўчага рашэння.
Перасячэнне мяжы / візавыя пытанні
Кансультацыі па законным перасячэнні мяжы з Польшчай, атрыманні нацыянальнай польскай візы і праходжання карантыну.
Навіны дэпартамента
Усе навіны дэпартамента даступныя па спасылцы
Звяжыцеся з дэпартаментам
Скарыстайцеся кантактамі або напішыце нам праз форму зваротнай сувязі.
Тэлефон
Адрас
Oleandrów 6/2