Прэс-цэнтр

Наша дзейнасць скіравана на асвятленне работы і папулярызацыю дзейнасці Цэнтру Беларускай Салідарнасці, як сярод беларускай дыяспары ў Польшчы, так і ў беларускім і польскім грамадстве. Адной з найбольш важных задачаў прэс-цэнтру з’яўляецца распаўсюд у польскіх СМІ аб’ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі, якія тычацца нашай краіны і беларускай дыяспары.
Мы робім
Інфармаванне дыяспары
На нашай старонцы, а таксама на нашых сацыяльных сетках вы знойдзеце інфармацыю аб жыцці беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама аб падзеях і інфармацыі карыснай і цікавай для прадстаўніком беларускай дыяспары. Далучайцеся!
Арганізацыя прэс-канферэнцый
Арганізацыя прэс-канферэнцый з удзелам прадстаўнікоў Незалежнай Беларусі, беларускіх уцекачоў, а таксама прадстаўнікоў Польскай палітычнай эліты для міжнародных СМІ. Прыцягненне ўвагі да праблем беларускіх уцекачоў у Польшчы сярод польскіх палітыкаў, СМІ, грамалства ў цэлым
Кантакты з прадстаўнікамі міжнародных СМІ
Пастаянны кантакт з прадстаўнікамі польскіх і міжнародных СМІ. Распаўсюд аб’ектыўнай і поўнай інфармацыі сярод польскіх СМІ аб падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне і беларускай дыяспары
Асвятленне работы і папулярызацыя дзейнасці ЦБС
Інфармаванне аб бягучай працы ў ЦБС, а таксама аб выніках зробленай працы, на працягу ўсяго існавання цэнтру.