Дэпартамент дапамогі моладзі і сем’ям

Дэпартамент дапамогі моладзі і сем’ям

Спецыялізуемся на комплекснай дапамозе студэнтам, адлічаным з беларускіх ВНУ. Дапамагаем з афармленнем неабходных дакументаў для паступлення, а таксама з усімі сацыяльнымі пытаннямі. Наш аддзел займаецца дапамогай сем’ям з дзецьмі. Калі вы не ведаеце, як уладкаваць вашых дзяцей у садок ці школу, хочаце даведацца пра нюансы і магчымасці - звяртайцеся.

Мы робім

Інтэграцыя дыяспары

Арганізоўваем інтэграцыйныя мерапрыемствы для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы. Інфармуем аб такіх мерапрыемствах, якія адбываюцца ў Варшаве.

Пытанне садкоў і школ

Ажыццяўляем кансультацыі сем'яў на тэму дашкольнай і сярэдняй адукацыі для дзяцей у Польшчы, дапамагаем у кантактах з садкамі і школамі.

Праца з афіцыйнай дакументацыяй 

Дапамагаем у напісанні афіцыйных лістоў і запытаў, рэзюмэ еўрапейскага ўзору, зваротаў і скарг.

Сацыялізацыя, бытавыя пытанні

Кансультуем па пытаннях рассялення і адаптацыі да жыцця ў Польшчы студэнтаў і сем'яў з Беларусі. Дапамагаем зарыентавацца ў пытаннях першай неабходнасці (медстрахоўка, праязны, закупы і гд.)

Праца са студэнтамі і моладдзю

Дапамагаем з падрыхтоўкай усіх неабходных дакументаў на стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў адлічаных з Беларускіх ВНУ па палітычных прычынах.