Абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй COVID-19

Працягнутыя на нявызначаны тэрмін, да распараджэння ўраду Польшчы! Адзіным выключэннем сталі дзеці з 1 па 3 клас, якія ад 18 студзеня змогуць вярнуцца да школаў.

Нагадваем вам, што раней былі ўведзены наступныя абмежаванні звязаныя з эпідэміяй COVID-19:

  • закрытыя ўсе гандлёвыя цэнтры, сваю працу ў іх працягваюць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, драгерыі і малыя крамы з перыёдыкай, абасобленыя мэблевыя крамы;
  • абмежавана праца гатэляў, хостэлаў, гасцявых домікаў (за выключэннем гатэляў для рабочых);
  • уведзены абавязковы каранцін па вяртанню з-за мяжы грамадскім транспартам для грамадзянаў Польшчы;
  • спартыўная інфраструктура адчынена толькі для прафесійных спартсменаў;
  • прыпынена праца гарналыжных курортаў;
  • працягваюць дзейнічаць папярэдне ўведзеныя абмежаванні (абмежаванні ў працы аб’ектаў харчавання і г.д.)