Польскі міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што сітуацыя з каронавірусам стабілізавалася. У сувязі з гэтым ад 1 лютага адбудуцца змены ў абмежавальных мерах:
- Аднаўляюць сваю працу гандлёвыя цэнтры
- Адчыняюцца музеі і мастацкія галерэі
- У крамах адменены гадзіны для людзей сталага ўзросту
Астатнія абмежаванні застаюцца актуальнымі мінімум да 14 лютага.