З 2 па 7 лютага ўсе пастаянныя і часовыя выставы ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве можна будзе наведаць абсалютна бясплатна!
Наведнікі музею ўпершыню пабачаць Галерэю антычнага мастацтва, стварэнне якой заняло ў спецыялістаў 9 год і каштавала 16 мільёнаў злотых. Акрамя таго, зноўку можна будзе пабачыць знакамітую карціну Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва».
Музей знаходзіцца па адрасе: al. Jerozolimskie 3 і будзе прымаць наведнікаў штодзённа ад 10 да 18 гадзіны.