Cустракаем 25 сакавіка разам з ЦБС!
З чым у вас асацыюецца дзень нараджэння? Сустрэчы з сябрамі і самымі блізкімі, усмешкі і віншаванні! 25 сакавіка мы адзначаем дзень нараджэнне нашай любімай Радзімы! Ужо праз некалькі дзён ёй спаўняецца 103 гады! Што толькі не паспела яна пабачыць і перажыць за гэты час!
У гэтым годзе свята мае асабліва горкі прысмак. Не ўсе нашы блізкія і родныя могуць раздзяліць разам з намі гэту святочную дату. Але як пераадолела ўсе цяжкасці наша краіна, так перажывем іх і мы! Не дарэмна галоўным лозунгам беларусаў з’яўляецца «Жыве Беларусь»!
Адказна ставячыся да сітуацыі з COVID-19 у Польшчы, мы прапануем тым, хто сустракае Дзень Волі за мяжой, адзначыць яго ў фармаце анлайн разам з намі!
Вас чакае шмат прыемных сюрпрызаў, у тым ліку прэм’ера Беларускага Вольнага Аркестру, арганізаванага Сяргеем Доўгушавым, выступ Джона Ірвіна, а таксама віншаванні ад нашых спецыяльных гасцей!
Трансляцыя будзе адбывацца на нашым YouTube-канале Dakladna!
Далучайцеся!