Дзмітрый Матусевіч – спецыяліст інфалініі ЦБС

Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці – гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя фільмы голас інфалініі ЦБС і чалавек, які пакінуў працу ў банку дзеля дапамогі беларусам, Дзмітрый Матусевіч.

Як ты апынуўся ў Польшчы?
Я ў Польшчы ўжо 5 або 6 год, перастаў лічыць. У 11 класе я зразумеў, што трэба паступаць у Польшчу. Аказалася, што ў мяне ёсць польскія карані. Тут я вучыўся ў Варшаўскім універсітэце на кірунку еўрапеістыка, атрымаў нядрэнную адукацыю, шмат даведаўся пра эканоміку і права. Пасля навучання я трапіў на працу ў банк.

Што цябе падштурхнула да таго, каб пачаць працу ў нас?
У Беларусі пачаўся нацыянальны ўздым і мяне гэта вельмі натхніла. Пасля 9 жніўня я быў у невялікім шоку, не разумеў, што можна зрабіць, чым можна дапамагчы. Былі думкі пра тое, што мы тут у бяспецы, а там, на плошчы, мой брат, мая сястра і пад імі выбухаюць гранаты. Пазней я даведаўся пра ЦБС.І вось ужо крыху больш за месяц я працую на нашай інфалініі. Да гэтага я працаваў на такой жа пасадзе, але ў польскім банку. Гэта дзве вялікія розніцы. У першую чаргу, ты дапамагаеш людзям у вырашэнні праблем, якія сапраўды важныя, а калі я працаваў у банку, праблемы гэтыя былі настолькі нікчэмнымі ў большасці сваёй, што гэтым зусім не хацелася займацца. Праца ў ЦБС для мяне – гэта мой абавязак дапамогі беларусам, бо я не маю мажлівасці ўехаць у нашу краіну і рабіць нешта там.

З якімі праблемамі ты сутыкнуўся, працуючы ў нас на інфалініі?
Ёсць пэўная колькасць людзей, якія звяртаюцца па цалкам бытавых пытаннях, якія можна вырашыць у гугле. Напрыклад, як даехаць кудысьці ў Варшаве або дзе купіць нешта. Гэта адымае шмат сілаў і часу, пры тым што мноству людзей патрэбна сур’ёзная дапамога, якую яны могуць атрымаць толькі ў спецыялістаў, а не ў інтэрнэце.

Раскажы цікавы або дзіўны факт пра сябе?
Я ненавіджу холад і кожную зіму кажу сабе, што паеду куды-небудзь, дзе цёпла, але я таксама працягваю трываць гэтую жудасную зіму:)

Слова, з якім у цябе асацыюецца ЦБС?
Сумленны, прыстойны, ахвяруючы.

Параіш некалькі добрых фільмаў?
-1917
-Платформа
-Спіс Шындлера

Рагачоўская ці Глыбоцкая згушчонка?
У сінім слоічку з белымі палоскамі.

Бела-кола ці кока-кола?
Бела-кола, смак дзяцінства.

Менск ці Мінск?
Менск.

Мы пераможам?
Вядома!