Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю!

ЦБС аб’яўляе мабілізацыю ўсіх беларусаў Варшавы!

Знішчэнне tut.by, смерць незаконна асуджанага Вітольда Ашурка, міжнародны скандал з захопам Рамана Пратасевіча, самагубства Змітра Стахоўскага, сотні палітвязняў у турмах… Колькі яшчэ трэба зламаных лёсаў, каб міжнародная супольнасць сур’ёзна адрэагавала на злачынствы нелегітымнага аўтакрата?

Нацыянальная лідарка нашай краіны Святлана Ціханоўская заклікала беларускія дыяспары ва ўсім свеце выйсці 29 мая на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю.

З гэтай нагоды ЦБС аб’яўляе мабілізацыю ўсіх беларусаў Варшавы!

Палітычныя падзеі апошняга года вымусілі з’ехаць у сталіцу Польшчы мноства нашых суайчыннікаў. Мы ведаем, што наладжванне жыцця ў іншай краіне – гэта нялёгкая задача і не кожны можа сабе дазволіць час на ўдзел у акцыях дыяспары, але на гэты раз нам патрэбен кожны з вас! Калі ласка, не заставайцеся ў баку! Толькі разам мы можам паўплываць змяніць сітуацыю да лепшага!

Далучайцеся!

Калі: 29 мая 14.00
Дзе: Warszawa, Plac Zamkowy
Што з сабой узяць: Сцягі і плакаты

Акцыя афіцыйна дазволена гарадскімі ўладамі