Абярыце сваіх герояў на Global Belarusian Solidarity Award!
Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. З упэўненасцю можна сказаць, што пачатак беларускай рэвалюці быў бы немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.
Бесчалавечная машына хлусні спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.
Надышоў час народнага галасавання! Запоўніце гугл-форму па спасылцы, каб кожная ўзнагарода магла знайсці свайго героя! Народнае галасаванне працягнецца да 20 сакавіка 2021 году.
Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 23 сакавіка!