7 лютага быў абвешчаны Светлана Тихановская Міжнародным Днём Салідарнасці з Беларуссю!
З гэтай нагоды Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Парламенцкая Група польскага Сейму ў справах Беларусі абвяшчаюць конкурс на лепшы плакат салідарнасці з беларускім грамадствам.
Чакаем вашыя працы па адрасе: info.cbs@protonmail.com да 16:00 5 лютага 2021 года. Найлепшыя плакаты можна будзе пабачыць па ўсёй Варшаве ў Міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю на шырокафарматных светадыёдных экранах, якія належаць ТАА Warexpo.
Акрамя таго, лепшы плакат будзе выкананы ў выглядзе муралу на сцяне аднога з будынкаў Варшавы і надрукаваны ў выглядзе паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.
Мы запрашаем усіх людзей добрай волі, якія падтрымліваюць беларускае грамадства, прыняць удзел у святкаваннях у Варшаве і па ўсёй Польшчы. Давайце выкажам нашу пазіцыю!
Ганаровы патранат над варшаўскім святкаваннем Міжнароднага Дня Салідарнасці
з Беларуссю ўзялі нацыянальная лідарка Беларусі Светлана Тихановская і прэзідэнт Варшавы Rafał Trzaskowski. Ініцыятарам варшаўскіх урачыстасцяў і конкурсу плакатаў салідарнасці з’яўляецца дэпутат Poseł Michał Szczerba з парламенцкай групы па справах Беларусі. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемства аказала адміністрацыя гораду Варшава Miasto Stołeczne Warszawa і кампанія @Warexpo ТАА.