Паўдзельнічаць у Народным галасаванні Святланы Ціханоўскай можна і за мяжой!
Вялікая колькасць людзей, якія паспелі памяняць свой нумар ў Telegram на польскі, думаюць, што яны не могуць прыняць удзел ў Народным галасаванні, бо платформа Голас прымае адказы толькі з беларускіх нумароў. Гэта не так.
Вы можаце прагаласаваць з польскага нумару, пасля чаго сістэма папросіць даслаць ваша фота апошняй старонкі пашпарту для таго, каб зверыфікаваць наяўнасць беларускага грамадзянства. У мэтах дадатковай бяспекі на фота можна схаваць частку асабістых дадзеных (акрамя імя, прозвішча і даты нараджэння)
Абавязкова прагаласуйце! У салідарнасці наша сіла!