Вы ўжо ведаеце польскую мову на ўзроўні B1 і вышэй, але ўсе ніяк не можаце пачаць на ёй размаўляць? Баіцеся зрабіць памылку ці проста не хапае практыкі? Хацелі б скінуць унутраныя блокі і нарэшце загаварыць?
Цэнтр Беларускай Салідарнасці адмыслова для вас арганізаваў працу размоўнага клубу, дзе кожны зможа пракачаць свае моўныя навыкі на практыцы, разам з дасведчаным выкладчыкам.
Для таго каб трапіць на занятак, абавязкова запішыцеся ў каментарах.
УВАГА! У сувязі з сітуацыяй з COVID-19 колькасць месцаў вельмі абмежаваная. Падчас заняткаў будуць захоўвацца ўсе меры сацыяльнага дыстанцыявання.
Першая сустрэча адбудзецца ўжо ў гэту сераду, 24 сакавіка, а 18.00. Наш адрас – Oleandrów 6/2.