Бясплатная школка для дзяцей ад ЦБС!
Сябры, мы маем для вас выдатную навіну! У нашым Цэнтры пачынае працаваць школка для дзяцей! Заняткі будуць праходзіць па суботах. Калі ў гэтым будзе неабходнасць, школа будзе працаваць і ў іншыя дні.
Як будуць праходзіць заняткі?
Заняткі ў школке будуць доўжыцца прыкладна 4 гадзіны. За гэты час вашыя дзеткі будуць вучыць польскую/ангельскую мовы, развіваць лагічнае мысленне і вучыцца маляваць. Перыядычна будуць праходзіць прагляды мультфільмаў і рознага тыпу майстар-класы. Усе заняткі будуць адбывацца ў пазнавальна-гульнявой форме, таму вашы дзеткі дакладна не будуць сумаваць!
Як трапіць у школку?
Патэлефануйце на нашу інфалінію 668 205 177 ці напішыце ў прыватныя паведамленні! Абавязкова пазначце ўзрост дзіця, бо мы будзем размяркоўваць іх у групы па ўзросту.
Хто будзе праводзіць заняткі?
Выкладчыкі, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю і досвед працы.
Ці будуць нейкія дадатковыя выдаткі на навучанне?
Навучанне ў нашай школе абсалютна БЯСПЛАТНАЕ. Вам НЕ трэба набываць ніякіх дадатковых матэрыялаў.
27.02 а 12.00 па адрасе: ul. Oleandrów 6 пам. 2, адбудзецца арганізацыйнае спатканне для бацькоў. Калі вы не можаце прыйсці ў гэты час, проста патэлефануйце нам і вы атрымаеце неабходную інфармацыю.
Тэлефон для сувязі: 728 501 550