Замежнік павінен быць застрахаваны падчас знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Страхаванне здароўя неабходна ў выпадку кароткачасовага захворвання або на выпадак больш працяглай непрацаздольнасці, у тым ліку цяжарнасці. Некалькі дзён у бальніцы без страхоўкі могуць абярнуцца рахункам у тысячы злотых, таму страхаванне неабходна ўжо з першых дзён знаходжання за мяжой.
У Польшчы існуюць дзве платныя сістэмы медыцынскага страхавання: дзяржаўная, прадстаўленая NFZ (Нацыянальны фонд аховы здароўя), і сістэма прыватнага страхавання.
Страхаванне ў Нацыянальным фондзе аховы здароўя дае магчымасць пакрыць выдаткі на лячэнне, візіты ў ўстановы аховы здароўя, аналізы і дыягностыку, а таксама кампенсаваць выдаткі ў выпадку здарэнняў.
Аднак да спецыялістаў вузкага профілю запісацца вельмі цяжка, а час чакання прыёму можа складаць больш за 6 месяцаў.
Застрахавацца ў NFZ можна ў два спосабы:
1. Добраахвотнае страхаванне. Вы падпісваеце дамову непасрэдна з NFZ і самастойна аплачваеце ўнёскі.
2. Атрыманне страхавога поліса праз працадаўцу ці універсітэт.
Пры падпісанні умовы аб працы працадаўца абавязаны застрахаваць вас на працягу 7 дзён з моманту заключэння кантракту.
Вы таксама можаце застрахавацца ў прыватных кампаніях. Гэта значна скароціць тэрмін чакання візіту да спецыяліста вузкага профілю. Аднак пры выбары прыватнай страхоўкі, важна ўважліва чытаць дагавор. Часта яна не пакрывае лячэнне ў дзяржаўных бальніцах, выдаткі на перавозку пацярпелага і іншыя рэчы, якія прадстаўляюцца NFZ.
Больш падрабязную інфармацыю аб добраахвотным страхаванні вы можаце атрымаць на сайце NFZ, у прыватных страхавых кампаніях ці ў нашых спецыялістаў, якія праводзяць бясплатныя кансультацыі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці.