1 красавіка 2021 года ў Польшчы пачаўся нацыянальны перапіс насельніцтва. Згодна з дзейсным заканадаўствам кожны, хто знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, мае абавязак у ім паўдзельнічаць, а няўдзел можа пагражаць штрафам да 5.000 злотых.
Перапіс будзе адбывацца да 30 верасня 2021 года. Запоўніць анкету можна па спасылцы .
Акрамя таго кожны, хто ўзяў удзел у перапісе насельніцтва, мае шанс выйграць у латарэі прызы ад 500 да 65000 злотых. Пераможцы будуць паінфармаваныя на запісаны ў анкеце е-мэйл у аўтаматычным рэжыме. Для атрымання прыза дастаткова захаваць дзесяцізначны код, які вы атрымаеце пасля высылкі вашай анкеты.