Вынікі нашай працы!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці – гэта не проста назва, а штодзённая праца дзясяткаў неабыякавых людзей, галоўнай задачай якіх з’яўляецца дапамога беларусам.

Вашай увазе невялічкая справаздача аб тым, што мы паспелі зрабіць за перыяд студзень – сакавік 2021 году.

– правялі 1611 кансультацый, з іх:
– 962 першасныя кансультацыі;
– 649 спецыялізаваных кансультацый;
– 117 працэсуальных дакументаў у асабістых справах;
– 7 новых юрыдычных парадаў у сацыяльных сетках;
– 1 трэнінг для валанцёраў па пытаннях легалізацыі побыту;
– распачалі супрацу з Okręgowa Izba Radców Prawnych w Warszawie;
– арганізавалі працу 2 польскіх размоўных клубаў;
– прынялі больш за 50 заявак і зладзілі школку для беларускіх дзетак;
– правялі 44 кансультацыі і знайшлі працу для 37 асобаў;
– наладзілі супрацу з 10 агенцыямі працы;
– запусцілі ўласны YouTube-канал на якім за першы месяц набралі 7,5 тысяч праглядаў;
– ініцыявалі і правялі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве;
– арганізавалі і рэалізавалі прэмію Global Belarusian Solidarity Award;
– зладзілі і запісалі онлайн-канцэрт да Дня Волі;
– на ТБ і ў медыях выйшла 92 матэрыялаў з нашым удзелам;
– напісалі 285 пастоў у сацыяльных сетках;
– перадалі прадуктаў і рэчаў першай неабходнасці на агульную суму 5736,16 злотых;
– дапамаглі з жытлом 11 асобам;
– зладзілі 3 экскурсіі;
– арганізавалі 3 майстар-класа;
– распрацавалі і вось-вось запусцім наш сайт;

Увесь гэты час нам актыўна дапамагаюць нашыя цудоўныя валанцёры, якім мы вельмі ўдзячныя і без якіх нічога бы не атрымалася

Салідарнасць наша ўсё!