Падоўжыць нацыянальную візу можна, калі:
- Існуюць прафесійныя/асабістыя абставіны ці гуманітарныя прычыны, з-за якіх вы не можаце пакінуць Польшчу;
- Гэтыя абставіны ці прычыны існуюць незалежна ад вашай волі, іх немагчыма было прадугледзець у дзень падачы заявы;
- Абставіны справы не ўказваюць на тое, што мэта вашага знаходжання на тэрыторыі Польшчы будзе адрознівацца ад заяўленай;
- У прымаючага боку няма юрыдычных падстаў для адмовы ў выдачы візы.
Важна:
- Дзяржпошліна для падаўжэння візы складае 406 злотых;
- Падаць заяву трэба не пазней апошняга дня легальнага знаходжання, які ўказаны ў вашай візе;
- Заяву неабходна накіраваць у Ваяводскае ўпраўленне (Urząd Wojewódzki) па месцы жыхарства;
- Разгляд справы можа заняць каля месяца.
Калі вы маеце канкрэтную мэту знаходжання ў Польшчы (вучоба, праца, ўз’яднанне сям’і), а таксама можаце пацвердзіць, што маеце намер застацца ў Польшчы больш, чым на тры месяцы, то вы можаце хадайнічаць аб атрыманні часовага віду на жыхарства.
Засталіся пытанні? Запісвайцеся на кансультацыі да нашых юрыстаў.