Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абʼявіў, што ўсе асобы, якія ў перыяд са студзеня па сакавік выразілі жаданне зрабіць прышчэпку ад COVID-19, атрымаюць накіраванні ў пункты вакцынацыі да 8 мая 2021 году.
На гэтым тыдні накіраванні на вакцынацыю атрымоўваюць асобы з 1969 па 1973 год нараджэння. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце
У выпадку, калі надышоў час для запісаў вашай узроставай групы, вы можаце запісацца некалькімі спосабамі:
Пазваніўшы на інфалінію 989
З дапамогай Internetowe Konto Pacjenta
Выслаць SMS «SzczepimySie» на нумар 664 908 556
З дапамогай сайта pacjent.gov.pl (патрэбны profil zaufany)
Праз непасрэдны кантакт з пунктамі вакцынацыі.
Пасля вакцынацыі кожны пацыент атрымае пацвярджэнне, якое моцна спросціць перасячэнне мяжы і дасць права не адбываць каранцін. Вакцынацыя зʼяўляецца дабравольнай і бясплатнай. Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы легальна, маюць роўнае з палякамі права на атрыманне вакцыны.
Прышчапіцца могуць усе асобы, якія маюць нумар PESEL.