Як знайсці і падтрымаць сваіх за мяжой? Cкарыстайцеся Bymapka.me!

Як знайсці і падтрымаць сваіх за мяжой? Cкарыстайцеся Bymapka.me!

Прадстаўляем вам новы сэрвіс для беларусаў, што знаходзяцца не на радзіме, але для якіх важныя сувязі з землякамі – bymapka.me Штодня мы атрымоўвалі так шмат пытанняў аб тым, як знайсці нашых цырульнікаў, лекараў ці аўтамайстэрню, што вырашылі стварыць мапу беларускіх бізнесаў і паслугаў за мяжой.

✔️Як скарыстацца BY MAPKA?
1. Калі вы хочаце падтрымаць нашых, заходзьце на старонку праекту bymapka.me і адшукайце неабходную вам паслугу.
2. Калі вы пачынаеце свой бізнес за мяжой, запоўніце простую анкету па спасылцы
bymapka.me/forms

ЦБС ў супрацы з праграмістамі некалькі месяцаў працаваў над гэтым важным праектам. Мы яшчэ дапрацоўваем мапу, каб зрабіць яе больш зручнай і функцыянальнай. Акрамя таго, мы супрацоўнічаем з Асацыяцыяй Беларускага Бізнесу за мяжой, каб дадаць некаторыя новыя функцыі.

Ужо зараз беларусы ў Польшчы і Грузіі могуць пабачыць першыя кропкі з паслугамі нашых землякоў. Па ўсіх пытаннях супрацы звяртайцеся alina.koushyk@belaruscenter.eu