
Шаноўныя сябры! 19 чэрвеня 2024 г. споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Мы хацелі б запрасіць вас адзначыць гэтую дату ў таварыстве вядомага беларускага літаратара Уладзіміра Арлова. Спадар Уладзімір, які добра асабіста ведаў Быкава, правядзе для вас захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.