На жаль, у Беларусі захоўваецца тэндэнцыя на пагаршэнне статусу беларускай мовы. Дзяржава не тое, што не прымае ніякіх захадаў па паляпшэнні сітуацыі, а працягвае палітыку дыскрымінацыі мовы і яе носьбітаў, што ў сваю чаргу вядзе да таго, што само грамадства не лічыць патрэбным падтрымліваць і пашыраць яе ўжыванне.
Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае сачыць за станам беларускай мовы ў Беларусі і збіраць выпадкі дыскрымінацыі беларускай мовы і яе носьбітаў.
Прачытайце яе справаздачу за апошнія 6 месяцаў, гэта сапраўды ўражвае.