07 Июня 2024

Арт-тэрапія для семʼяў беларускіх палітвязняў

1-га чэрвеня 2024 года пачынаецца працяг цудоўнага праекта, накіраваны на дапамогу беларускім палітвязням праз падтрымку іх і іх семʼяў з дапамогай арт-тэрапіі.

У рамках праекта адбудзецца:
— Арт-тэрапеўтычны лагер у Славакіі для 10 дзяцей і іх апекуноў,
— Заняткі па арт-тэрапіі для 5 палітвязняў у Чэхіі і 30 дзяцей у Польшчы, а таксама
— Курс асноваў арт-тэрапіі ў працы з дзецьмі для 15 беларускіх педагогаў.

Дзякуючы папярэдняму праекту наша каманда змагла дапамагчы беларускім палітвязням, падтрымліваючы іх семʼі. 40 дзяцей, якія жывуць у выгнанні ў Польшчы (у якіх хаця б адзін з бацькоў зʼяўляецца палітвязнем), атрымалі псіхалагічную падтрымку ў форме трохмесячнай пілотнай праграмы арт-тэрапіі (распрацаванай камандай спецыялістаў з Беларусі, Славакіі, Польшчы і Чэхіі) і арт-тэрапеўтычны лагер у Чэхіі.

Назва цяперашняга праекта: «Падтрымка беларускіх палітвязняў і іх семʼяў праз арт-тэрапію»

Перыяд рэалізацыі: 01.06.2024 – 30.11.2024

Нашыя партнёрскія арганізацыі ў гэтым цудоўным праекце:
— Office of the Democratic Forces of Belarus in the Czech Republic
— Human doc, Foundation
— Malý Berlín, cultural center
— Autonomia Foundation

#VisegradFund #Visegrad



Записаться на консультацию