05 Февраля 2024

Даносім праўду аб рэпрэсіях у Беларусі

Тры дні таму ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася прэс-канферэнцыя беларускіх праваабаронцаў і актывістаў для прадстаўнікоў СМІ. Галоўнай тэмай сталі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія выйшлі на новы ўзровень.

Прадстаўнік «BELPOL» Андрэй Астаповіч агучыў аналіз крымінальных спраў за 2023 год. Згодна з ім толькі за абразу Лукашэнкі супраць беларусаў было заведзена 1263 справы! Праваабаронца «Вясны» Яна Галаган расказала аб агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, становішчы палітвязняў і данесла інфармацыю аб пераследзе польскай меншасці ў нашай краіне. Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы звярнуў увагу журналістаў на парушэнні правоў працоўных, усё больш шырокі распаўсюд практык прымусовай працы і крымінальны пераслед актывістаў, якія змагаюцца за правы працоўных.

Падрабязней азнаёміцца з інфармацыяй можна па спасылках:

https://belsat.eu/news/02-02-2024-represii-vyjshli-na-novy-uzroven
https://pozirk.online/by/news/64706
https://www.youtube.com/live/KH3CJHHsE-A?si=yVyDEQdZHyuqeg75
https://cutt.ly/UwXx7nBp

Записаться на консультацию