
25 сакавіка 1918 году была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта падзея стала адным з паваротных момантаў у нашай гісторыі. Беларусы зрабілі важны крок у бок незалежнасці і свабоды. Нездарма гэта падзея адзначаецца пад назвай Дзень Волі. 24-га сакавіка ў Варшаве адбудзецца свята, прымеркаванае да гэтай гістарычнай даты.
План мерапрыемства:
— Кропка збору – Plac Trzech Krzyży, 14:00.
— Шэсце да помніка Мікалаю Каперніку (pomnik Mikołaja Kopernika).
— Фінальнай пляцоўкай стане Замкавая плошча (Plac Zamkowy).
На Замкавай плошчы вас чакаюць выступы беларускіх артыстаў, сярод якіх – Піт Паўлаў («N.R.M».), Belarusian Truestory, Atesta, Lite Taler, The Superbullz, Dzieciuki і іншыя!
Вядучыя падзеі – Марына Савіцкая і Аляксей Сапрыкін.
Давайце годна адзначым гэта важнае нацыянальнае свята! Паклічце сваіх сяброў і не забудзьцеся пра нашы сцягі. Жыве Беларусь!