Дарагія сябры! Нас вельмі натхняюць вашыя станоўчыя водгукі і паведамленні, якія мы атрымліваем амаль штодня. Дзякуем вам за падтрымку і давер да Цэнтра беларускай салідарнасці. Мы надалей будзем рабіць усё магчымае для таго, каб дапамагаць беларусам і ўкраінцам, якія праз жудасныя рэпрэсіі і вайну былі вымушаны пакінуць свае дамы і шукаць паратунку ў Польшчы.
16 Июля 2024
Дзякуем за вашыя водгукі і паведамленні!
Таксама нагадваем вам пра магчымасць пакінуць свой водгук аб Цэнтры беларускай салідарнасці ў Google! Для гэтага дастаткова перайсці па спасылцы https://g.page/r/CSc-nrJHegE5EB0/review і напісаць некалькі слоў аб дапамозе, якую мы вам аказалі. У салідарнасці наша сіла!