05 Июня 2024

Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў

У рамках праекта «Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў» выдаўніцтва Gutenberg у супрацы з Цэнтрам беларускай салідарнасці выдадуць чатыры кнігі польскай літаратуры, перакладзеныя на беларускую мову.

Беларускага чытача чакаюць: «Выбраныя вершы» Чэслава Мілаша, «Выбраныя вершы» Збігнева Герберта, «Лялька» Баляслава Пруса і дзіцячая кніга – адзін з вершаў Яна Брэхвы. Да працы над выданнямі будуць прыцягнутыя найбольш вядомыя беларускія перакладчыкі, рэдактары і графікі. Кнігі выйдуць агульным накладам 800 экзэмпляраў, які бясплатна будзе распаўсюджаны сярод беларускіх арганізацый у розных кутках свету. Чакаецца, што кнігі будуць прэзентаваныя на міжнародных кірмашах і літаратурных фестывалях.

Записаться на консультацию