10 Июля 2023

Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў

У рамках праекта «Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў» чатыры кнігі польскай літаратуры будуць выдадзены ў перакладзе на беларускую мову і распаўсюджаны сярод беларускай дыяспары ў свеце.

Гэта будуць «Выбраныя вершы» Віславы Шымборскай (двухмоўнае выданне), «Гражына. Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча (двухмоўнае выданне), «Яшчэ адзін дзень жыцця» Рышарда Капусьцінскага і дзіцячая кніга «Стэфек Бурчымуха» Марыі Канапніцкай. Да працы над выданнямі будуць прыцягнутыя найбольш прызнаныя беларускія перакладчыкі, рэдактары і графічныя дызайнеры. Кнігі выйдуць накладам 800 асобнікаў, якія будуць цалкам распаўсюджаныя сярод беларусаў у свеце. Адбудзецца 15 прома-сустрэч беларускіх выданняў у Варшаве, Вільні, Мілане, Кракаве, Берліне, Гданьску і Празе. Кнігі будуць прадстаўлены на міжнародных кірмашах і літаратурных фестывалях. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з выдавецтвам Gutenberg.

Фінансаванне праекта складае 100 000 злотых. Праект фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту ў рамках
конкурсу міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча «Публічная дыпламатыя 2023».

Записаться на консультацию