Падзеі апошніх гадоў пакідаюць свой след на ментальным здароў’і не толькі дарослых, але і дзяцей. Стрэс, адзінота, складанасці з адаптацыяй да новых умоў — з гэтымі цяжкасцямі сутыкаецца мноства дзяўчынак і хлопчыкаў рознага ўзросту. Дзякуючы дапамозе Вышэградскага фонду мы арганізавалі ў школе ЦБС заняткі арт-тэрапіі. Сінергія паміж мастацтвам, тэрапіяй і постканфліктным аднаўленнем дае рашэнні, становіцца магутным сродкам для лячэння і аднаўлення жыцця маленькіх людзей.
-тэрапія дапамагае:
• Зняць напружанне; • Палепшыць настрой; • Навучыцца лепей разумець як свае эмоцыі, так і эмоцыі іншых людзей; • Трансфармаваць негатыўныя думкі ў пазітыўную энергію; • Спраўляцца з узроставымі крызісамі; • Бачыць прыгажосць;
Таксама мы хочам падзяліцца гатовым дапаможнікам, які змяшчае канкрэтныя практыкаванні, заданні, парады для настаўнікаў, якія працуюць з беларускімі дзецьмі, чые сем’і зазналі рэпрэсіі, або чые члены сямʼі зараз знаходзяцца ў зняволенні па палітычных справах у Беларусі.
Гэты дапаможнік зʼяўляецца прадуктам сумеснай працы арт-тэрапеўтаў і мастакоў, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы ў Трнаве (Славакія) і ўдзельнічалі ў арганізацыі арт-летніка ў Празе (Чэхія).
Каждый день мы помогаем белорусам и украинцам, которые были вынуждены покинуть свои страны. Будем очень признательны за поддержку нашей инициативы. Вместе мы можем сделать больше.
Реквизиты Центра беларусской солидарности: 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.) IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 SWIFT: BIGBPLPW FUNDACJA "CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI" Название перевода: Darowizna na cele statutowe PayPal: info@belaruscenter.eu