11 Января 2024

Святлана Ціханоўская ў ЦБС!

Падчас свайго афіцыйнага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская наведала ЦБС! Нацыянальная лідарка правяла сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама паразмаўляла з дырэктаркай школы дадатковай адукацыі ЦБС Хеленай Нядзьвецкай. Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета: Павел Латушка, Аліна Коўшык і Вольга Гарбунова. Мадэратарам дыскусіі выступіў кіраўнік ЦБС Уладзімір Кобец. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці былі паднятыя вострыя пытанні, якія выклікаюць шмат заклапочанасці ў беларусаў. Былі абмеркаваныя магчымыя крокі па вызваленню палітвязняў, агучаны актуальныя пытанні ў галіне легалізацыі і атрымання віз, праблемы з фінансаваннем незалежных СМІ і культурніцкіх праеткаў.

Святлана шчыра адказала на пытанні і паабяцала аказаць дапамогу на ўсіх магчымых узроўнях. Многія з агучаных кейсаў будуць данесеныя да кіраўніцтва еўрапейскіх краін і фондаў пры асабістых сустрэчах, што дасць шанец на вырашэнне найбольш складаных праблем, якія ўзнікаюць у беларусаў.

Падчас сустрэчы з кіраўніцай школы дадатковай адукацыі нацыянальная лідарка, як патрон школы ЦБС, пацікавілася развіццём нашага праекта. Акрамя таго, прадстаўнік Фландрыі ў Польшчы Томас Кастрэл урачыста перадаў школцы стол для настольнага тэніса, які дазволіць нам распачаць дадатковыя заняткі для дзяцей, за што мы хочам выказаць яму вялікую падзяку! Таксама мы дзякуем Святлане Ціханоўскай за ўвагу да нашай арганізацыі і падтрымку ўсіх беларусаў у Польшчы! У салідарнасці наша сіла!

Записаться на консультацию