16 Июля 2024

Юрыдычная дапамога ад Цэнтра беларускай салідарнасці

Шаноўныя сябры! Кожны дзень да нас прыходзяць дзясяткі новых зваротаў. З кожным месяцам іх становіцца толькі больш.

На вялікі жаль, мы не маем магчымасці дапамагчы кожнаму ахвотнаму, бо не можам сабе дазволіць мець вялікую каманду ва ўмовах даволі абмежаваных фінансавых рэсурсаў. Больш за тое, многія справы, якія трапляюць да нашых юрыстаў, патрабуюць вельмі шмат часу і ўвагі. У сувязі з гэтым лічым важным азнаёміць вас з крытэрамі, згодна з якімі мы аказваем дапамогу.

Каму мы дапамагаем:

1. Рэпрэсаваным беларусам альбо беларусам, якія маюць абгрунтаваныя перасцярогі перад пераследам або пагрозай іх жыццю ці здароўю.
2. Беларускім, украінскім і расійскім палітычным альбо грамадскім актывістам.
3. Украінцам, якія прыехалі ў Польшчу пасля 24 лютага 2022 года.

Цэнтр беларускай салідарнасці аказвае абсалютна бясплатную юрыдычную дапамогу выключна па вызначаных напрамках:

— Легалізацыя знаходжання ў Польшчы.
— Атрыманне міжнароднай аховы ў Польшчы.
— Перасячэнне межаў / візавыя пытанні.
— Рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану.
— Рэгістрацыя шлюбу для ўладальнікаў міжнароднай аховы.
— Атрыманне польскіх дакументаў для замежнікаў.
— Процідзеянне дыскрымінацыі/моббінгу з боку дзяржаўных органаў і працадаўцаў.

Вашыя звароты першапачаткова апрацоўваюць кансультанты інфалініі @cbshelp, якія пры неабходнасці запішуць вас на кансультацыю да юрыста ці кансультанта па юрыдычных справах. Юрыдычныя кансультацыі ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

Акрамя таго, у ЦБС вядзе працу школа дадатковай адукацыі для дзяцей @CBSschool і праект па падтрымцы НДА @cbs_NGO_help!

Записаться на консультацию