04 Декабря 2024

Жыве беларуская літаратура!

Рэжым Лукашэнкі спрабуе не толькі запужаць людзей, але і пераламаць душу нашай нацыі, знішчаючы беларускія выдавецтвы, рэпрэсуючы незалежных аўтараў і выданні – робячы ўсё, каб беларусы забыліся пра сваю мову. Мы не можам гэтага ім дазволіць! Менавіта таму адным з важных кірункаў дзейнасці Цэнтра беларускай салідарнасці стала падтрымка беларускіх выдаўцоў і аўтараў, якія праз рэпрэсіі мусілі пераехаць у Польшчу.

З 28 лістапада па 1 снежня беларускія аўтары і выдаўцы былі прадстаўленыя на асобным стэндзе на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве. Арганізатарам стэнда стаў Цэнтр беларускай салідарнасці, чым мы вельмі ганарымся.

Стварэнне беларускага стэнда не было б магчымым без падтрымкі і вялікай дапамогі з боку нашых партнёраў: старшыні Fundacja Historia i Kultura Вальдэмар Міхальскі і яго каманды, а таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы Poland.pl. Дзякуй вам вялікі!

Мы пабачылі на ўласныя вочы, наколькі вялікі інтарэс выклікала беларуская незалежная літаратура!

Вялікую цікаўнасць чытачоў выклікалі сустрэчы з выбітнымі беларускімі аўтарамі, такімі як Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Алег Груздзіловіч, Андрэй Скурко, Марына Казлоўская, Ханна Мурайда і Мечыслаў Ян Супрон. Акрамя таго, выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентавалі класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.

Шчыра дзякуем усім аўтарам і наведвальнікам! Да хуткай сустрэчы!

Projekt finansowany z budżetu państwa w ramach konkursu Ministra Spraw Zagranicznych RP „Dyplomacja Publiczna 2024”

Записаться на консультацию