Рэквізіты Цэнтра беларускай салідарнасці:
80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»
Назва пераводу: Darowizna na cele statutowe (УВАГА! Назва перавода павінна быць менавіта такой, мы не можам прыняць перавод з іншай назвай)
PayPal: info@belaruscenter.eu
Усё яшчэ не зрабілі данат? Вось 7 прычын, чаму вам варта гэта зрабіць!
1. За гэты час мы зрабілі больш за 50 000 юрыдычных кансультацый для беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы.
2. Праз нашу школу дадатковай адукацыі прайшло больш за 1300 дзяцей з Беларусі і больш за 400 дзяцей з Украіны. Тут яны наведваюць заняткі роднай і замежнай мовы, малююць, ставяць спектаклі, граюць на музычных інструментах і шмат іншага.
3. Дзякуючы нашай працы ў беларусаў з’явілася магчымасць атрымліваць «гуманітарныя ВНЖ» у Польшчы.
4. Дзякуючы нашым намаганням беларусы з часовымі ВНЖ маюць магчымасць атрымаць польскія праязныя дакументы, якія замяняюць у падарожжах беларускі пашпарт.
5. Пры нашай падтрымцы рэпрэсаваныя выдаўцы змаглі адкрыць краму, у якой можна набыць беларускія кнігі і нацыянальную сімволіку.
6. Мы запусцілі інфалінію для людзей, якія хочуць адкрыць сваю некамерцыйную арганізацыю ў Польшчы і падтрымліваць іншых. Такім чынам яшчэ больш беларусаў могуць атрымліваць карысць ад грамадскіх арганізацый!
7. Па нашай ініцыятыве ў Варшаве зʼявілася Rondo Wolnej Białorusi, якое сімвалізуе падтрымку польскага грамадства для дэмакратычнай будучыні Беларусі.
І гэта далёка не поўны спіс нашых дасягненняў. Пры гэтым уся наша дапамога зʼяўляецца абсалютна бясплатнай. Падтрымайце нас, разам мы можам больш!