25 Січня 2024

Экскурсія па ВАРШАЎСКІМ СТАРЫМ ГОРАДЗЕ!

У мінулую нядзелю школа Цэнтра беларускай салідарнасці арганізавала бясплатную экскурсію для дзяцей і дарослых. Удзел у ёй маглі ўзяць усе ахвотныя. Па прыгожых вулачках Варшавы нас правяла цудоўная экскурсаводка Валянціна Шкіркова. І нават не самае спрыяльнае надвор’е не спужала беларусаў, якія прыходзілі цэлымі сем’ямі!

Падчас экскурсіі мы даведаліся пра тое, з чаго пачалася Варшава, кім былі жыхары і былыя гаспадары Каралеўскага замка, пачулі захапляльныя варшаўскія легенды аб Сірэнцы і Базылішку, пашпацыравалі па самаму сэрцу горада і адчулі непаўторную атмасферу польскай сталіцы.

Шчыра дзякуем усім арганізатарам і ўдзельнікам. Мы будзем вельмі чакаць наступных сустрэчаў з вамі!

Записатися на консультацію