Аддзел прававой дапамогі
Дэпартамент прававой дапамогі - сэрца нашага Цэнтра, тое, з чаго ўсё пачалося.
Патрэбна прафесійная юрыдычная дапамога ў Польшчы?
Вы трапілі дакладна па адрасе! Кіраўніца дэпартамента - Вольга Дабравольская.
Патрэбна прафесійная юрыдычная дапамога ў Польшчы?
Вы трапілі дакладна па адрасе! Кіраўніца дэпартамента - Вольга Дабравольская.
Мы праводзім бясплатныя юрыдычныя кансультацыі па пытаннях:
- Легалізацыі знаходжання: атрыманне часовага і пастаяннага віду на жыхарства ў Польшчы (zezwolenie na pobyt czasowy i stały)
- Атрымання міжнароднай аховы ў Польшчы
- Перасячэння межаў / візавых пытаннях
- Рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану
- Рэгістрацыі шлюбу для ўладальнікаў міжнароднай аховы
- Атрымання польскіх дакументаў
- Процідзеяння дыскрымінацыі / мобінгу з боку польскіх дзяржаўных органаў і працадаўцаў
Акрамя таго, супрацоўнікі нашай інфалініі дапамогуць вам:
- У сацыяльна-бытавых пытаннях (напрыклад, адкрыццё рахунку ў банку, запіс да лекара)
- Дадуць агульную інфармацыю па пытаннях легалізацыі знаходжання і міжнароднай ахове
- Адкажуць на пытанні, звязаныя з адаптацыяй да жыцця ў Польшчы
Атрымаць бясплатную кансультацыю вы можаце
па нумары +48662200400 альбо пры дапамозе Тэлеграма