Кнігарня

Запытаем наведаць кніжную выставу ў Цэнтры беларускай салідарнасці! На ёй вы маеце магчымасць абраць і набыць найбольш захапляльную беларускую літаратуру!

Мы абралі для вас 10 найбольш цікавых кніг, зірніце!

Радзіва Прудок. Дзённік.
Андрусь Горват

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі - чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

Последние защитники Великого Княжества Литовского
Лякин В. А.

Иллюстрированное научно-популярное издание, рассказывающее о солдатах, структуре, обмундировании, вооружении и боевом пути последних защитников Великого Княжества Литовского – стертого с политической карты Европы в 1795 году при разделе Речи Посполитой и восстановленного в 1812 году на непродолжительное время Наполеоном.

Адресуется всем интересующимся отечественной и военной историей.

Традыцыйныя строі Беларусі: беларускае адзенне канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў па рэгіёнах
Воля Дземка

У альбоме прадстаўленыя варыяцыі аўтэнтычных беларускіх строяў, што ўкладаюць унікальную калекцыю, сабраную ў Амерыцы кіраўніцай беларускага фальклорнага гурта VOLYA, спявачкай і рэжысёркай Воляй Дземкай. Гурт быў створаны ў Сіэтле (ЗША) і з 2009г. перадае прыгажосць і багацце беларускага фальклору жыхарам Ціхаакіянскага ўзбярэжжа.

У Беларусі вылучаюць шэсць гісторыка-этнагарафічных рэгіёнаў, і кожны з іх мае свае ўнікальныя характарыстыкі і дызайн традыцыйнага адзення. У калекцыі гурта VOLYA прадстаўленыя 15 з прыкладна 30 вырыяцый беларускіх строяў: 32 поўныя камплекты жаночага і 3 камплекты мужчынскага адзення. Цяпер кожны можа ацаніць фантазію і майстэрства ткачых, унікальную вышыўку, выкшталцоныя дэталі 234 прадметаў адзення і аксесуараў, вырабленых у перыяд з 1880-х да 1940-х гадоў.

Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж
Тарасаў Сяргей Васільевіч

Вы трымаеце ў руках фантастычную кнігу! У вашых руках — гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай Веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. Аб нябёснай Абаронцы беларусі ведаюць усе. Бо аўтар гэтай кнігі — аўтар і падручніка «Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю Краіны.

Але ў гэтай кнізе вы маеце магчымасць прайсціся з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытнаму Полацку, у яе няпростыя гады ў манастыры, увесь яе шлях ажно да Канстантынопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вяртанне ў Полацк. Куды Яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнве СЛОВА аўтар гатовы прафесійна адказаць і, нават, пайсці на «эшафот». Аўтар, археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Афрасіння Полацкая. І ён упэўнены, што ЁСЦЬ і ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты КРЫЖ Афрасінні — Лазара Богшы 1161 года стварэння. І «пракляцце» Афрасінні… Збудзецца.

Знічы кахання
Уладзімір Някляеў

Новая кніга лірыкі-паэмы пра каханне.

Запісацца на кансультацыю