12 Сакавіка 2024

Даносім праўду аб рэпрэсіях у Беларусі

Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў сустрэчу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў з прадстаўнікамі польскіх дзяржаўных органаў. Галоўнай тэмай сталі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія выйшлі на новы ўзровень. Дзякуючы нашаму мерапрыемству адказныя чыноўнікі атрымалі правераную інфармацыю з першых рук. З польскага боку ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, мэрыі Варшавы, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама Варшаўскага цэнтра дапамогі сям’і.

Прадстаўнік «BELPOL» Андрэй Астаповіч агучыў аналіз крымінальных спраў за 2023 год. Праваабаронца «Вясны» Яна Галаган расказала аб агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, становішчы палітвязняў і данесла інфармацыю аб пераследзе польскай меншасці ў нашай краіне. Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы звярнуў увагу чыноўнікаў на парушэнні правоў працоўных, усё больш шырокі распаўсюд практык прымусовай працы і крымінальны пераслед актывістаў.

Запісацца на кансультацыю