07 Лютага 2024

Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА»

Шчыра запрашаем вас на творчую сустрэчу 24 лютага з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым.

Калі: 24 лютага, 15:00
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны! Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

Вас чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца сустрэчы – кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Імёны Свабоды», «Айчына. Частка 2. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Незалежнасць – гэта» і яшчэ мноства іншых выдатных твораў пісьменніка. Да сустрэчы на імпрэзе, сябры!

Запісацца на кансультацыю