12 Студзеня 2024

Падтрымайце школку ЦБС

Дарагія сябры, мы шчыра дзякуем вам за фінансавую падтрымку нашай школы для дзетак у Варшаве! Дзякуючы вашым ахвяраванням мы маем магчымасць закупаць новыя падручнікі, канцылярскія тавары, а таксама слодычы і гарбату для дзетак, якія наведваюць заняткі.

Нагадаем вам, што школка ЦБС вядзе дзейнасць ужо практычна два гады. На сённяшні дзень яе наведвае амаль 250 дзетак, для якіх выкладаюцца польская, беларуская, ангельская мовы, адбываюцца заняткі па лепцы з гліны, музыцы, фатаграфіі, працуе група для ўкраінскіх дзетак. І ўсё гэта выключна бясплатна!

Калі вы таксама хацелі б далучыцца да падтрымкі нашай школкі, вы можаце зрабіць гэта некалькімі спосабамі:

З дапамогай PayPal info@belaruscenter.eu

Альбо на банкаўскі рахунак:

80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)

IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432

SWIFT: BIGBPLPW FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»

Назва перавода: Darowizna na cele statutowe (Просім пісаць менавіта гэту назву пераводу)

Запісацца на кансультацыю