Менавіта такую назву атрымаў творчы вечар Уладзіміра Арлова, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Знакаміты беларускі пісьменнік прэзентаваў свае лепшыя кнігі. Творы спадара Уладзіміра перакладзены больш, чым на 30 моў свету і застаюцца вельмі актуальнымі і сёння, калі рэжым Лукашэнкі робіць усё магчымае для знішчэння беларушчыны.
Дзякуючы ЦБС і фонду Камунікат, якія выступілі ў якасці арганізатараў, у гэту пятніцу беларусаў Варшавы чакала цудоўная імпрэза. Мерапрыемства ператварылася ў вясёлую і адначасова сур’ёзную размову пра стварэнне кніг і матчыну мову з адным з найбольш уплывовых беларускіх аўтараў. У залі не было ніводнага вольнага месца, а ахвотныя паслухаць пісьменніка чакалі нават на калідоры.
Музычнымі гасцямі імпрэзы стаў заснавальнік гурта «Ў» Раман Арлоў разам са спявачкай Вікторыяй. Пасля прэзентацыі ўсе ахвотныя мелі магчымасць атрымаць аўтограф Уладзіміра Арлова і набыць беларускія кнігі.